Тэмы лекцыйных заняткаў: "Мясцовыя падаткі і зборы", "Асаблівыя рэжымы падаткаабкладання". У рамках заняткаў студэнты азнаёміліся з практыкай вылічэння і выплаты падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама мясцовых падаткаў і збораў. Студэнты наведалі цэнтр абслугоўвання плацельшчыкаў, створанага на базе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ленінскім раёне горада Гродна, музей падатковай службы, дзе пакінулі памятныя запісы ў Кнізе ганаровых наведвальнікаў, азнаёміліся са структурай падатковых інспекцый вобласці і Рэспублікі Беларусь, напрамкамі работы ўпраўленняў і аддзелаў інспекцый вобласці.
У практыка-арыентаваным занятку прынялі ўдзел начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Сяргей Бань, начальнік інфармацыйна-тлумачальнай работы інспекцыі Ірына Эйсмант, начальнік падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Віктар Рынкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення аператыўна-кантрольных мерапрыемстваў інспекцыі Іван Каленік.