Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Май 2023 14:53

У Купалаўскім універсітэце прачытаў лекцыі запрошаны прафесар з Індыі

39637 15У рамках праграмы "Запрошаны прафесар" факультэт матэматыкі і інфарматыкі наведаў дырэктар Інстытута Інжынерыі і менеджменту Універсітэта Сандып, дырэктар па міжнародных сувязях Універсітэта Сандып (Рэспубліка Індыя), прафесар Дыпак Пандуранг Паціл.

Прафесар прачытаў лекцыі на англійскай мове для студэнтаў спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій". Увазе студэнтаў былі прадстаўлены перспектывы развіцця тэхналогій штучнага інтэлекту і машыннага навучання, тэхналогій аналізу і апрацоўкі вялікіх даных. У ходзе візіту адбыліся сустрэчы прафесара Дзіпака Паціла з прарэктарам па вучэбнай рабоце Лявонціем Паўлавым, дэканам факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аленай Лівак, начальнікам аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольгай Мінавай, начальнікам цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Аленай Белакоз, загадчыкам кафедры сучасных тэхналогій навукова-даследчай часткі Антонам Глазевым і начальнікам Цэнтра трансферу тэхналогій Аленай Апякун.

Дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб арганізацыі на факультэце матэматыкі і інфарматыкі летняй ІТ-школы для студэнтаў з Індыі, абазначаны перспектывы праектавання сумеснай адукацыйнай праграмы, навуковага супрацоўніцтва. Госць таксама сустрэўся з замежнымі студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, прадстаўнікамі зямляцтва замежных студэнтаў, наведаў навукова-тэхналагічны парк, паўдзельнічаў у студэнцкім батле па матэматыцы і праграміраванні, арганізаваным для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій".

Для замежнага госця былі арганізаваны экскурсія ў Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, экскурсія па гістарычных славутасцях горада Гродна, наведванне агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскі маёнтак". Прафесар Дзіпак Паціл з захапленнем ацаніў канцэпцыю Купалаўскага ўніверсітэта, як універсітэта-музея, пакінуў памятны запіс у кнізе гасцей універсітэта.