Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Люты 2016 10:45

Падзячнымі лістамі і граматамі ЦК ГА «БРСМ» узнагароджаны студэнты-ўдзельнікі моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Булат» ГрДУ імя Янкі Купалы

13124 6У Мінску адзначылі Дзень моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел МААП «Булат» першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Байцы правялі мітынг і ўсклалі вянкі ля помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку і службовых абавязкаў.

У Нацыянальнай бібліятэцы адбыліся дэбаты «Выбирай.BY» на тэму «Мір і парадак на нашай зямлі як вышэйшая каштоўнасць». На сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі праблемы бяспекі і захавання міру і парадку ў нашай краіне, аховы правапарадку і тэрміновай службы. У якасці экспертаў на дэбаты запрасілі спецыялістаў Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Пасля афіцыйнай часткі прадстаўнікі ЦК ГА «БРСМ» узнагародзілі лепшых прадстаўнікоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку граматамі і падзякамі за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку, папулярызацыю і развіццё моладзевага праваахоўнага руху. Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі купалаўскай ВНУ, удзельнікі МААП «Булат»: студэнт факультэта фізічнай культуры Дзяніс Сырамалотаў, студэнткі юрыдычнага факультэта Кацярына Цялега і Яна Кастырэнка. Камандзір маладзёжнага атрада аховы правапарадку нашага ўніверсітэта, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Віталій Дзержаноўскі адзначаны нагрудным знакам «За адзнаку ў ахове правапарадку».

 

Даведка

Рух МААП заснаваны ў 2004 годзе. Гэта адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Каля 15 тысяч членаў арганізацыі па ўсёй краіне дапамагаюць праваахоўнікам падтрымліваць грамадскі парадак падчас масавых мерапрыемстваў, удзельнічаюць у забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, задзейнічаны пры правядзенні культурна-забаўляльных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

У 2015 годзе ўдзельнікі МААП выконваюць больш за 9 тысяч выхадаў на дзяжурства і спынілі больш за тысячу правапарушэнняў.