Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Люты 2016 10:38

Загадчык кафедры паліталогіі, прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы В.М. Ватыль выступіў у якасці эксперта ў аналітычнай праграме «Дело принципа»

13122 2У эфір тэлеканала АНТ 8 лютага 2016 года выйшаў чарговы выпуск аналітычнай праграмы «Дело принципа», у якой прыняў удзел загадчык кафедры паліталогіі, прафесар, доктар палітычных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Мікалаевіч Ватыль.

У рамках перадачы прайшло абмеркаванне «мінскіх пагадненняў» па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, якія былі дасягнуты кіраўнікамі чатырох дзяржаў - Украіны, Расіі, Германіі і Францыі - у ходзе перамоваў. Віктар Мікалаевіч Ватыль прадставіў экспертнае меркаванне і адзначыў праблемныя моманты выканання дамоўленасцей.

 

Даведка

«Дело принципа» – гэта аналітычная праграма новага фармату, якая выходзіць у эфір на тэлеканале АНТ па панядзелках у 21.05. У цэнтры яе ўвагі - самыя значныя грамадска-палітычныя падзеі краіны і свету. Штотыдзень на абмеркаванне вылучаецца найбольш актуальная тэма. Галоўныя героі праграмы - палітыкі, чыноўнікі, палітолагі, грамадскія дзеячы - прадстаўляюць сваю пазіцыю па тым ці іншым пытанні.