Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 18 Май 2023 10:13

ГрДУ імя Янкі Купалы падпісаў мемарандумы з установамі адукацыі Зімбабвэ

photo 2023 05 17 12 20 52Падпісанне адбылося ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі ўстаноў адукацыі і арганізацый Зімбабвэ на чале з Міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інавацый, навукі і тэхналагічнага развіцця краіны амонам Мурвірай. Сустрэча прайшла ў Міністэрстве адукацыі Беларусі. Нацыянальную сістэму прадстаўлялі кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі на чале з міністрам Андрэем Іванцом

З боку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў цырымоніі падпісання міжвузаўскіх дакументаў прымаў удзел першы прарэктар Аляксандр Карэўскі.

Былі падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж «Політэхнічным каледжам Харарэ і Гродзенскі дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы», а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міндлендскім дзяржаўным універсітэтам і Купалаўскім універсітэтам.