Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 27 Люты 2016 12:00

Танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-dance - энергія, прыгажосць, гармонія» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32) 27 лютага 2016 года адбудзецца танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-dance - энергія, прыгажосць, гармонія».

Мерапрыемства будзе праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: дзіцячы і дарослы турнір. У рамках конкурсу лепшыя творчыя калектывы нашай ВНУ, каледжаў і горада Гродна прадставяць танцавальныя нумары.

Квіткі можна набыць па адрасе: вул. Леніна, 32, каб. 1 або ў распаўсюджвальнікаў. Кошт квітка: 50.000 руб. Даведкі па тэл.: 74-03-76.

Арганізатар мерапрыемства - аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы.