Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Красавік 2016 08:30

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у VI Рэспубліканскім маладзёжным фестывалі відэапраектаў «МЕДЫЯСФЕРА»

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 8 красавіка 2016 года адбудзецца VI Рэспубліканскі маладзёжны фестываль відэапраектаў «МЕДЫЯСФЕРА».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь: студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ, школьнікі, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.

Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы ў наступных жанрах:

- дакументальны фільм;

- гульнявы фільм;

- анімацыйны фільм;

- сацыяльны ролік;

- прома-ролік;

- відэасюжэт;

- відэазамалёўка;

- фільм-партрэт;

- відэапраект (тэлепраграма).

Працягласць фільма - да 7 хвілін.

Заяўкі ўстаноўленай формы (гл. дадатак) на ўдзел у фестывалі і відэаматэрыялы прадастаўляюцца да 18 сакавіка 2016 года ў студэнцкі медыяцэнтр пры кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 325 або па электроннай пошце: mediasfera_festival@mail.ru.

Праграма фестываля

Дата Мерапрыемства
28 сакавіка 2016 года Закрыты паказ (журы).
4-6 красавіка 2016 года Адкрыты паказ у сетцы Інтэрнэт і галасаванне на сайце www.grsu.by.
8 красавіка 2016 года Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю і майстар-класы для ўдзельнікаў.

Журы вызначыць лаўрэатаў фестывалю першай, другой і трэцяй ступеняў у наступных намінацыях:

- «Культурныя традыцыі і будучыня»;

- «Вандроўка ў мінулае»;

- «Лепцы гульнявы фільм»;

- «Лепшы анімацыйны ролік»;

- «Лепшы дакументальнй фільм»;

- «Лепшы сацыяльны ролік»;

- «Лепшы прома-ролік»;

- «Лепшы фільм-партрэт»;

- «Лепшы навінавы сюжэт»;

- «Лепшы відэапраект»;

- «Лепшая відэазамалёўка».

Па выніках галасавання гледачоў будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый», а лепшы відэаролік атрымае гран-пры фестывалю.

Па выніках конкурсу па рашэнні журы могуць прысвойвацца дыпломы ў спецыяльных намінацыях.

Кантакты

Тэл.: +375(152) 73-19-88; +375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)

E-mail: mediasfera_festival@mail.ru