Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Люты 2016 15:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы адсвяткавалі кітайскі Новы год

13112 11Адзначыць Свята вясны, якім па традыцыі лічыцца кітайскі Новы год, 8 лютага 2016 года запрасілі кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.

Урачыстае мерапрыемства наведалі рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, прарэктар па вучэбнай рабоце, в.а. першага прарэктара Генадзій Аляксеевіч Гачко, прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Эдуардавіч Бялых, прарэктар па навуковай рабоце Уладзімір Георгіевіч Барсукоў, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын, дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Мікалаеўна Лівак, загадчык кабінета імя Канфуцыя ў ГрДУ імя Янкі Купалы, дацэнт кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Людміла Міхайлаўна Серада.

У гэтым годзе ў нашай ВНУ свята правялі ў 7-ы раз. Рэктар Андрэй Дзмітрыевіч Кароль адзначыў: «Выраз «з Усходу святло» актуальны для сучаснага свету. У сувязі з гэтым вялікае значэнне мае супрацоўніцтва на раўнапраўных пачатках з ВНУ Кітая. У апошнія два гады усталявалася традыцыя навучання кітайскіх студэнтаў у нашым універсітэце, няхай іх пакуль не вельмі шмат».

Гасцям свята была прапанавана насычаная забаўляльная праграма, у рамках якой адбылася дэгустацыя нацыянальных страў кітайскай кухні, прагучалі народныя песні, класічныя вершы і арыгінальныя маналогі на кітайскай мове ў выкананні студэнтаў-купалаўцаў. Акрамя таго, прайшла віктарына і паказ фільма аб святкаванні кітайскага Новага года.

На мерапрыемстве адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў каліграфіі і дэкламавання класічных вершаў на кітайскай мове. Студэнткі 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ілона Капусцінская і Кацярына Францкевіч паказалі высокі ўзровень майстэрства ў напісанні кітайскіх іерогліфаў, студэнткі 3 курса - Крысціна Церан і Ганна Іназемцава - апынуліся лепшымі чытальнікамі вершаў.

Перад гасцямі з музычнымі нумарамі выступіў педагог-арганізатар сектара ідэалагічнай і выхаваўчай працы студэнцкага гарадка нашага ўніверсітэта, аспірант педагагічнага факультэта Шэнь Пэн, які прыехаў на навучанне ў купалаўскую ВНУ з Кітая.

У канцы сустрэчы студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» выканалі традыцыйную кітайскую навагоднюю песню, а арганізатары сустрэчы ўручылі ўсім памятныя прызы ў гонар свята.