Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Люты 2016 15:27

Намеснік дэкана юрыдычнага факультэта М.Я. Калацэй павіншавала навучэнцаў прававых і мытнага класаў СШ № 13 г. Гродна з прысягай

13110 4Навучэнцы сярэдняй школы № 13 г. Гродна прынялі прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстыя словы клятвы вучні прававых і мытнага класаў вымавілі ў прысутнасці службовых асоб Гродзенскай рэгіянальнай мытні, прадстаўнікоў рэгіянальных структур МУС, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, бацькоў і педагогаў школы.

Ад імя кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы павіншавала хлопцаў і дзяўчат намеснік дэкана юрыдычнага факультэта Марына Яцэкаўна Калацэй. Яна адзначыла, што сёння мытным органам неабходныя маладыя прагрэсіўныя спецыялісты, якія ў дасканаласці валодаюць інфармацыйнымі тэхналогіямі і замежнымі мовамі, умеюць гнутка рэагаваць на выклікі часу, мабільныя і арганізаваны. «Вынікам ўдасканалення і забеспячэння высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі кадраў для мытных органаў Рэспублікі Беларусь стане адкрыццё спецыяльнасці «Мытная справа» на юрыдычным факультэце купалаўскай ВНУ», - распавяла Марына Яцэкаўна.

З сказанымі на дарогу словамі да школьнікаў звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы Гродзенскай рэгіянальнай мытні Сяргей Дзмітрыевіч Мазырко, начальнік АУС Кастрычніцкага раёна г. Гродна Аляксандр Іванавіч Шастайло, ветэраны Вялікай Айчыннай Вайны Мікалай Васільевіч Кісялёў і Міхаіл Іванавіч Лявонцьеў. Госці пажадалі дзецям быць законапаслухмянымі грамадзянамі, падаваць прыклад навакольным, а таксама выказалі ўпэўненасць, што навучэнцы мытнага і прававога класаў у хуткай будучыні папоўняць шэрагі супрацоўнікаў Гродзенскай рэгіянальнай мытні і органаў унутраных спраў горада.

Ад імя начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Васіля Іванавіча Дземянцея навучэнцам СШ № 13 ўручылі граматы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы і высокія вынікі ў вучобе.

У сваю чаргу школьнікі падзякавалі намесніка дэкана юрыдычнага факультэта Марыну Яцэкаўну Калацэй і дацэнта кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Наталлю Леанідаўна Улейчык за якасную падрыхтоўку да алімпіяды па вучэбных прадметах.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азанёміцца тут.