Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Май 2023 08:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Х адкрыты конкурс студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў «ІнНаСтарт»

innastartПрыняць удзел у конкурсе могуць усе, у каго ёсць ідэі інавацыйных праектаў у розных галінах. Падаць заяўку для ўдзелу ў конкурсе можна да 22 мая.

Традыцыйна арганізатары адзначаюць, што галоўная мэта конкурсу - актывізацыя праектнай і прадпрымальніцкай ініцыятывы моладзі, а таксама забеспячэнне экспертнай і арганізацыйнай падтрымкі стартап-праектаў.

Эксперты змогуць вызначыць лепшых у наступных намінацыях: «Бізнес інавацыя», «Сацыяльная ініцыятыва», «Праект для універсітэта», «Інавацыйнае IT-рашэнне для бізнесу», «Футурыстычная ідэя».

Пераможцам конкурсу будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць фінансаванне для рэалізацыі сваёй ідэі пры падтрымцы Студыі праектаў і стартапаў і Цэнтра трансферу тэхналогій, а таксама прыняць удзел у конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

Паспейце падаць заяўку, магчыма, менавіта ваш стартап-праект стане найлепшым! Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна даведацца ТУТ.