Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Май 2023 11:15

ГрДУ імя Янкі наведала дэлегацыя з Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта

IMG 0661Прадстаўнікі Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, Сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта прыбылі ў Купалаўскі ўніверсітэт з мэтай знаёмства і наладжвання партнёрскіх адносін па розных кірунках.

У складзе дэлегацыі былі намеснік дэкана сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта Го Шухун, намеснік дэкана інстытута матэматычных навук Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта Лю Лю, прафесар Інстытута марской інжынерыі Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта Хон мін, прафесар факультэта інжынернай механікі Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта Лю Янтаа.

Афіцыйная частка візіту пачалася з вітальнага слова прарэктара па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лявонція Паўлава. Таксама з боку ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзел у сустрэчы прынялі прарэктар па навуковай рабоце Андрэй Праневіч, дэкан Фізіка-тэхнічнага факультэта Генадзь Гачко, загадчык кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Яўген Роўба і іншыя зацікаўленыя асобы. Больш падрабязна на адукацыйных і навуковых магчымасцях Купалаўскага ўніверсітэта спыніліся Генадзь Гачко, Яўген Роўба, а таксама дацэнт кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Святлана Вітун.

У сваю чаргу замежныя калегі пазнаёмілі беларускі бок з адукацыйнымі магчымасцямі Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта, сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта. У наступным далей абмеркаванні бакі выказалі зацікаўленасць ва ўсталяванні супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай і культурнай сферах.

Падчас агляднай экскурсіі па ўніверсітэце члены замежнай дэлегацыі азнаёміліся з гісторыяй стварэння і развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, пакінулі памятныя запісы ў кнізе ганаровых гасцей.

Для прадстаўнікоў Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта, сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта было арганізавана наведванне лабараторыі «Электрафізічных вымярэнняў».

Спасылка на афіцыйны сайт Даляньскага Політэхнічнага ўніверсітэта: http://international.dlpu.edu.cn/