Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Май 2023 09:28

Адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі выпускніка аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2023 04 29 11 56 4628 красавіка ў савеце па абароне дысертацый Да 02.21.01 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» адбылася абарона дысертацыі «Намінатыўныя шэрагі дзеясловаў-атад'ектываў у рускай і беларускай мовах».

Дысертацыя была прадстаўлена на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцях 10.02.02-Руская мова, 10.02.01-Беларуская мова, выпускніком аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта Марынай Лавыш. Навуковы кіраўнік-доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай філалогіі Аляксей Нікіцевіч.