Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Красавік 2023 10:46

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у абласным конкурсе бізнес-інавацый

photo 2023 04 21 14 02 36Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" на 2021 - 2025 гады ў Гродзенскай вобласці.

Асноўная задача гэтага мерапрыемства - рэалізацыя ініцыятывы па аб'яднанні на адзінай платформе распрацоўшчыкаў бізнес-ідэй на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Удзел у інавацыйных стартапах садзейнічае стымуляванню і стварэнню ўмоў для папулярызацыі і развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы.

Конкурс праводзіцца камітэтам эканомікі сумесна з Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Гродзенскім гарадскім і раённным выканаўчымі камітэтамі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 9 мая 2023 года. З умовамі правядзення абласнога конкурсу інавацыйных ідэй можна азнаёміцца ў Палажэннi.