Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Красавік 2023 10:59

Дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон "Купалаўскія праекты 2023" запрашае прыняць удзел у апрабацыі сеткавых прадуктаў

kup projectАпрабаваць створаныя ўдзельнікамі праекты змогуць настаўнікі, метадысты, бібліятэкары, педагогі дадатковай адукацыі, выкладчыкі, студэнты, навучэнцы.

Дыстанцыйны міжнародны адукацыйны марафон "Купалаўскія праекты 2023" стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы 25 студзеня і завершыцца 30 жніўня. Марафон накіраваны на навучанне педагагічных работнікаў і навучэнцаў тэхналогіі стварэння навучальных сеткавых праектаў і вэб-квестаў, праводзіцца на аснове багатага вопыту развіцця прафесійных кампетэнцый педагогаў, атрыманага ў рамках адукацыйных марафонаў "Купалаўскія праекты" ў 2016-2022 гадах.

Міжнародны дыстанцыйны трэнінг "Вясновая сесія" накіраваны на правядзенне грамадска-прафесійнай экспертызы сеткавых праектаў і вэб-квестаў, створаных удзельнікамі марафону, павышэнне ІКТ-кампетэнтнасці і асваенне сучасных міжпрадметных, у тым ліку дыстанцыйных адукацыйных, тэхналогій. Апрабацыя праектаў пройдзе ў два этапы: з 26 красавіка па 16 траўня і з 10 па 30 траўня. Вынікі апрабацыі падвядуць 1 чэрвеня. Усе ўдзельнікі атрымаюць электронныя сэртыфікаты ад арганізатараў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў - да 25 красавіка.

У спісе створаных у рамках марафону праектаў - распрацоўкі выкладчыкаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Гэта - вэб-квесты выкладчыкаў факультэта фізічнай культуры "Аперацыя "Ы" або як навучыць плаваць", аўтар - Юлія Мазур, "Востраў алімпійскіх ведаў", аўтар - Уладзімір Мыш'якаў; сеткавыя праекты студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі “Інфармацыя Level”, аўтар – Бажэна Кульніс, “АніMation”, аўтар – Ірына Пілясава; праекты прадстаўнікоў педагагічнага факультэта "Сувязныя складанага сказа", аўтар - дацэнт Алена Лапкоўская, "Барбоскіны ў пошуках новых слоў", аўтар - студэнтка Арына Радзюк.

Знатакі матэматыкі і мастацтва ацэняць сумесную распрацоўку студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і навучэнцаў педагагічнага класа «Сярэдняй школы 203 г. Мінска» пад кіраўніцтвам Аксаны Цярэшкі – вэб-квест «Ад матэматыкі да мастацтва». А работнікі дашкольных устаноў і бацькі разам з дзецьмі-дашкольнікамі змогуць азнаёміцца са славутасцямі Масквы, яе гістарычным мінулым у рамках вэб-квеста "Масква на далоньцы", аўтар - Вольга Камісарава, магістрант Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта.

Марафон праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні марафону "Купалаўскія праекты 2023" можна знайсці на сайце "Купалаўскія праекты".

Кантакты

Кантактная асоба – дацэнт кафедры сучасных тэхналогій праграмавання купалаўскага ўніверсітэта Ніна Макарава.

Тэл.: +375-152-39-58-95

E-mail: kupala.project@gmail.com

Анкета для рэгістрацыі

.