Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Красавік 2023 12:02

У Купалаўскім універсітэце стартаваў фінал V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023"

IMG 1346У гэтым годзе на фестываль паступіла рэкордная колькасць заявак. Больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі даслалі на ацэнку журы свае творчыя работы і праекты, 65 з іх сталі фіналістамі і былі запрошаны ў Купалаўскі ўніверсітэт.

 

Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё фіналу фестывалю, удзел у якім прынялі запрошаныя эксперты, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка і першы прарэктар універсітэта Аляксандр Карэўскі.

Фестываль праводзіцца ў год, аб'яўлены Годам міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з гэтым ключавая тэма фестывальных прац – “Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…”, а тэматычныя напрамкі: гісторыя маёй краіны: “У глыбінях зямлі нашых душ карані...”; дыялог культур і рэлігій: «Пачуцці ў нас адны і тыя ж, і сэрца Чалавека б’ецца ў кожным з нас»; подзвіг народа ў гісторыі Беларусі: «Подзвіг мы ваш не забудзем і не дапусцім бяды»; роля моладзі ў лёсе краіны: «На цябе, наша моладзь, надзея беларусаў і роднай зямлі».

Да ўдзелу ў Фестывалі прымаліся працы ў намінацыях "Друкаваныя СМІ", "Электроннае СМІ (ТБ)", "Фотапраект", "Інтэрнэт-праект" (у фарматах блог, лонгрыд, спецыяльны медыпраект), "Камунікацыйны праект". Як адзначыў Ігар Булаўка, цікавасць моладзі да праекта бачная і адчувальная. З году ў год расце колькасць заявак, а таксама якасць конкурсных работ.

– Калісьці “МЕДЫЯСФЕРА” пачыналася як універсітэцкае мерапрыемства. Цяпер гэта вялікая падзея ў маладзёжным асяроддзі. У журы конкурсу - прафесіяналы ў сферы медыя, і ў рабят ёсць выдатная магчымасць праявіць сябе і атрымаць экспертную ацэнку, - адзначыў Ігар Булаўка.

Аргкамітэт падрыхтаваў насычаную праграму для фіналістаў фестывалю. У першы дзень адбылася цырымонія адкрыцця, прагляд і абмеркаванне творчых праектаў. У час абмеркавання работ аўтары пазнаёміліся з праектамі, якія сталі фіналістамі фестывалю, задалі пытанні членам журы, атрымалі кампетэнтны адказ. Завяршыўся фестывальны дзень экскурсіяй па старажытным горадзе Гродна.

У другі дзень фестывалю-конкурсу пройдуць майстар-класы ад прафесіяналаў у сферы масмедыя ў трох напрамках: "Аўдыёвізуальныя СМІ", "Тэхніка і тэхналогіі вэб-журналістыкі", "Рэкламныя і PR-камунікацыі". Кіраўнікі творчых груп прымуць удзел у круглым стале "Маладзёжны прэс-цэнтр: ад ідэі да рэалізацыі". Завершыцца фестываль цырымоніяй узнагароджання фіналістаў і пераможцаў V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023".