Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Красавік 2023 11:27

У Купалаўскім універсітэце працягваюцца сустрэчы рэктара са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам

IMG 7908Гэтыя сустрэчы ўжо даўно сталі традыцыйнымі для ГрДУ імя Янкі Купалы. Дзякуючы ім у студэнтаў і выкладчыкаў ёсць магчымасць асабіста пагутарыць з рэктарам і пазначыць хвалюючыя іх пытанні. Учора ў актавай зале па вуліцы Леніна рэктар сустрэлася з прадстаўнікамі факультэта біялогіі і экалогіі, юрыдычнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну.

Сустрэча пачалася з абмеркавання Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Рэктар мела ўнікальную магчымасць асабіста пачуць эмацыйны зварот Аляксандра Рыгоравіча. У сваім звароце Прэзідэнт спыніўся на найважнейшых аспектах для сучаснай Беларусі, таму не выпадкова, што зараз ідзе актыўнае абмеркаванне яго выступлення, якое доўжылася больш за 4 гадзіны.

Звяртаючыся да моладзі і выкладчыкаў, Ірына Фёдараўна падкрэсліла, што наша будучыя ў нашых руках. Толькі ад нас залежыць, наколькі моцнай будзе наша Дзяржава. А пабудаваць яго можна толькі на моцным падмурку гістарычнай памяці.

- Мінулы год быў аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, яму на змену прыйшоў Год міру і стварэння, але гэта не значыць, што наша гістарычная спадчына адышла на другі план. Не. Мы незалежная дзяржава, і толькі ад нашай гістарычнай памяці і стаўлення да мінулага залежыць будучыня, - адзначыла рэктар.

Важнай часткай сустрэчы стала абмеркаванне апытання “Выкладчык вачыма студэнта”, якое паказала некаторыя праблемныя месцы ў навучальным працэсе. Рэктар адзначыла, што важна ўлічваць меркаванне студэнтаў і ўмець падладжвацца пад патрабаванні часу.

Сучасны студэнт вельмі патрабавальны, ён нарадзіўся ў лічбавую інтэрактыўную эпоху. Ён дапытлівы і крэатыўны, яго не здзівіш стандартнымі метадамі выкладання. Сучаснай моладзі цікава вучыцца і атрымліваць карысную інфармацыю. Яшчэ адным актуальным пытаннем стала развіццё навукі ва ўніверсітэце і прыцягненне моладзі да навуковай дзейнасці.

Асаблівую ўвагу рэктар звярнула на экспарт адукацыйных паслуг. Яго паспяховае выкананне залежыць не толькі ад канкрэтнай структуры, а ад кожнага купалаўца паасобку.

У сваю чаргу студэнты задавалі самыя розныя пытаньні. Яны датычыліся як асобы рэктара і яе студэнцкіх гадоў, так і агульнаўніверсітэцкіх момантаў. Таксама моладзь абмеркавала з рэктарам пытанні духоўнасці.