Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Люты 2016 14:43

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы атрымала перамогу ў гарадской спартакіядзе сярод работнікаў гродзенскіх ВНУ

13101 5У Гродне з 27 студзеня да 4 лютага 2016 года праводзілася Спартакіяда сярод работнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Удзельнікі спаборнічалі ў сямі відах спорту.

Каманда купалаўскай ВНУ пацвердзіла высокі ўзровень спартыўнага майстэрства і заняла першае месца. Супрацоўнікі нашага ўніверсітэта атрымалі перамогу ў спаборніцтвах па дартсе, міні-футболе, баскетболе і шахматах, дасягнулі добрых вынікаў у спаборніцтвах па настольным тэнісе, валейболе і шашках.

У каманду нашай ВНУ ўвайшлі супрацоўнікі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта фізічнай культуры, філалагічнага факультэта, факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, ваеннага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, фізіка-тэхнічнага факультэта, а таксама спартыўнага клуба і ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.

Другімі на спартакіядзе сталі прадстаўнікі ГрДМУ, трэцімі - ГДАУ.