Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 08 Люты 2016 14:35

Студэнты-валанцёры педагагічнага факультэта правялі дабрачынную акцыю «Дзіцячыя сэрцы пра недзіцячыя праблемы»

dsc 0500У Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі 4 лютага 2016 года ў Гродне прайшла дабрачынная акцыя «Дзіцячыя сэрцы пра недзіцячыя праблемы», у якой прыняў актыўны ўдзел валанцёрскі атрад «Веста» педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Акцыя была праведзена ОБО «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» сумесна з кафэ «Рандэву». Такім чынам арганізатары мерапрыемства вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы анкалагічных захворванняў, праінфармаваць аб небяспецы і распаўсюджанасці ракавых захворванняў, а таксама неабходнасці іх прафілактыкі.

Дзеці разам з шэф-поварам кафэ пяклі печыва і частавалі ім усіх наведвальнікаў установы, а валанцёры педагагічнага факультэта арганізавалі дзіцячую міні-пляцоўку па лепцы з салёнага цеста «сэрцаў надзеі».

Сабраныя ў гэты дзень грошы пойдуць на лячэнне дзяцей, хворых на ракавыя захворванні.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.