Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 07 Красавік 2023 13:26

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2023»

IMG 02886 красавіка 2023 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся адборачны тур Міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2023». Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню камунікатыўнай культуры студэнцкай моладзі.

Конкурс уключаў тры этапы. Паслядоўнасць выступленняў канкурсантаў вызначалася лёсаваннем. Першы этап - конкурс "Парад выступоўцаў", у якім кожны з удзельнікаў прадстаўляў свой рытарычны дэвіз. Другі этап - "Выканальніцкі конкурс" - вымаўленне прамовы "Свет вачыма маладога чалавека". Трэці этап - конкурс "Візітная картка", у якім удзельнікі прэзентавалі сябе і свае дасягненні. Канкурсанты, якія прадстаўляюць далёкае замежжа, выступалі з расповедам пра сваю краіну, пра яе норавы і звычаі.

Па выніках конкурсу пераможцамі адборачнага тура Міжнароднага конкурсу аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2023» сталі студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Скяпко і Руіз Эрнандэз Франсіска Мануэль, выпускнік факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі - студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта.

Дыпломам II ступені ўзнагароджана студэнтка 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель. Дыпломам III ступені ўзнагароджаны студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Іван Шваюк.

Канкурсанты адборачнага тура былі адзначаны дыпломамі і ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Пераможцы прадставяць наш універсітэт на Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2023», які пройдзе ў красавіку 2023 года ў Мінску ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.