Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Красавік 2023 12:21

Супрацоўніку ўніверсітэта прысуджана вучоная ступень кандыдата навук

doroshПа выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 5 красавіка 2023 года старшаму выкладчыку кафедры рускай філалогіі Наталлі Дораш прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук.

Абарона дысертацыі «Адсубстантыўныя дзеясловы ў складзе намінатыўных радоў у рускай і беларускай мовах» па спецыяльнасцях 10.02.02 – руская мова, 10.02.01 – беларуская мова адбылася 7 снежня 2022 года ў савеце па абароне дысертацый К 02.21. пры ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка". Навуковы кіраўнік - Аляксей Нікіцевіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускай філалогіі.