Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Люты 2016 13:57

Старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы В.В. Паўлюць прызнана лепшым варатаром на адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд

13090 6Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд прайшоў 29-31 студзеня 2016 года ў СК «Алімпіец» (г. Магілёў).

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіла каманда «Універсітэт». У яе склад увайшлі: старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Вольга Віктараўна Паўлюць, студэнткі факультэта фізічнай культуры Марыя Буйко і Вікторыя Герус, выпускніцы факультэта Вікторыя Бурбліс і Анастасія Бабіч.

Па выніках спаборніцтваў каманда нашай ВНУ ва ўпартай барацьбе заняла 4 месца.

Варта адзначыць, што лепшым варатаром па выніках спаборніцтваў была прызнаная старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы В.В. Паўлюць.