Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Сакавік 2023 13:56

Слухальніца факультэта давузаўскай падрыхтоўкі стала прызёрам міжнароднага конкурсу

fdp konkursМіжнародны конкурс ілюстраваных твораў па рускай мове "Пра гэта хочацца сказаць..." для замежных студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў праходзіў з 1 студзеня па 28 лютага.

Слухальніца факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Чжаю Шыюй, пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ліліі Міхайлаўны Шумскай, заняла другое месца ў індывідуальным першынстве.

У конкурсе прынялі ўдзел замежныя студэнты, магістранты, аспіранты, якія вывучаюць рускую мову. Спаборнічалі прадстаўнікі 35 краін: Аўстраліі, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, Беларусі, Беніна, Балівіі, В'етнама, Гаіці, Гвінеі, Гвінеі-Бісаў, Егіпта, Замбіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кот-д'Івуара, Кыргызстана, Лівана, Манголіі, М'янмы, Нігерыі, Малдовы, Судана, Эквадора, Расіі, ЗША, Тайваня, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Шры-Ланкі, Паўднёвай Карэі, Японіі.

Тэмы, закранутыя ў сачыненнях, разнастайныя: прырода, экалогія, падарожжа, паразуменне, міжкультурны дыялог, талерантнасць, мастацтва, прафесія, медыцына, шчасце, бацькі, хобі, этыкет і многія іншыя.

Ад усёй душы віншуем з перамогай!!!