Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Красавік 2023 16:06

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца міжнародная канферэнцыя "Альтэрнант - 2023"

ХIII Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя навучэнцаў, студэнтаў, выкладчыкаў і маладых вучоных «Альтэрнант – 2023» пройдзе 3-4 красавіка 2023 года.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна прайсці па спасылцы, запоўніць заяўку і прымацаваць тэкст артыкула ў электронным варыянце (ці даслаць іх на адрас электроннай пошты conf_alternant@grsu.by).

Назва файлаў павінна складацца з прозвішча аўтара і назвы дакумента.

Праблемнае поле канферэнцыі разнастайна. Удзельнікі абмяркуюць праблемы педагогікі і псіхалогіі адукацыі, менеджмент у адукацыі, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. Навукоўцы закрануць пытанні тэорыі і практыкі дашкольнай адукацыі, псіхолага-педагагічнага і метадычнага суправаджэння інклюзіўнай адукацыі, а таксама звернуць увагу на сучасныя падыходы ў выкладанні лінгвістычных дысцыплін і дысцыплін прыродазнаўчага цыкла.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце (на рускай мове / на англлійскай мове).