Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Сакавік 2023 12:11

Купалаўцы правялі адкрытыя лекцыі ва Уральскім федэральным універсітэце імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына

photo 2023 03 17 09 24 02Адным з важных вынікаў візіту стала падпісанне праграмы супрацоўніцтва паміж факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы і Уральскім гуманітарным інстытутам УрФУ на 2023 год.

 

Дэкан факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч, загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Піваварчык, загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны Юлія Ярмак прынялі ўдзел у міжнародным навуковым форуме «Фенамен памежжа цывілізацый, культур, дарог, турыстычных дэстынацый», які прайшоў у рамках штогадовага Міжнароднага канвента ва Уральскім федэральным універсітэце імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына.

Падчас візіту 16 сакавіка Віктар Белазаровіч, Іна Мінчук, Юлія Ярмак правялі адкрытыя лекцыі для студэнтаў Уральскага гуманітарнага інстытута. Лекцыі датычыліся шырокага кола пытанняў, у прыватнасці, трансфармацыі беларускіх СМІ ва ўмовах цыфравізацыі, аграэкатурызму і тэндэнцый яго развіцця ў Рэспубліцы Беларусь і парадыгмальнай трансфармацыі беларускай гістарыяграфіі на мяжы XX-XX стст.

 

photo 2023 03 17 09 38 03