Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Сакавік 2023 16:51

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў конкурс відэаролікаў "Навуковыя распрацоўкі ў кадры"

photo 2022 11 11 11 34 32У рамках святкавання 83-й гадавіны з Дня заснавання ўніверсітэта прайшоў конкурс відэаролікаў «Навуковыя распрацоўкі ў кадры». Усяго журы трэба было ацаніць 29 праектаў.

Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў. Дыплом І ступені атрымалі Аўдзейчык Вікторыя, магістрантка факультэта фізічнай культуры за відэаролік «Прылада для вызначэння абсалютнай тактыльнай адчувальнасці скуры» і магістрант факультэта біялогіі і экалогіі Саўко Аляксей за працу «Біяхімія – погляд у будучыню».

Дыпломам ⅠⅠ ступені па выніках конкурсу былі ўзнагароджаны Сазон Дар'я, студэнтка 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта з праектам «СНЛ "Даследчыкі"», магістрантка факультэта біялогіі і экалогіі Шпілеўская Вікторыя за відэа пад назвай «Мадэляванне біяцэнозу актыўнага глею» і Жабінскі Павел курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму за працу “Перасоўная экспазіцыя “Археалагічная спадчына Панямоння””.

Дыплом ⅠⅠⅠ ступені быў уручаны Саўко Паліне, студэнтцы 5 курса факультэта біялогіі і экалогіі за відэаролік «Акісляльны стрэс пры цукровым дыябеце ў пацукоў» і студэнтцы 3 курса факультэта біялогіі і экалогіі Мамантавай Вераніцы за праект «Распрацоўка страў, узбагачаных з харчовымі валакнамі для аб'ектаў грамадскага харчавання».