Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Сакавік 2023 08:41

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла святочная акцыя "Вясновы патруль"

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня актыў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта павіншаваў усіх прадстаўніц прыгожага полу з надыходзячым святам!

Раніца ў Купалаўскім універсітэце выдалася па-вясноваму кветкавым. У сакавіцкія маразы ўсіх жанчын сагрэлі віншаванні актыву пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Купалаўскага ўніверсітэта.

У рамках святочнай акцыі "Вясновы патруль" з рук байцоў МААП прадстаўніцы прыгожага полу атрымалі цюльпаны і цёплыя віншаванні!