Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Люты 2023 15:39

Купалаўцы прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

IMG 5217У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у парку імя Жылібера прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.

Удзел ва ўскладанні прынялі і купалаўцы. Ушанавалі памяць воінаў рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, першы прарэктар Аляксандр Карэўскі, прарэктар Мікалай Войтка, начальнік ваеннага факультэта Аляксандр Юнец, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, а таксама супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.