Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Люты 2016 13:33

Выкладчыкі педагагічнага факультэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сямейныя традыцыі ў выхаванні дзяцей»

10 17У Гродне адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Сямейныя традыцыі ў выхаванні дзяцей». Арганізатарамі сустрэчы выступілі загадчык філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Мікалаеўна Куроўская, загадчык Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 89 г. Гродна Жанна Канстанцінаўна Вайцехоўская і галоўны рэдактар часопіса «Планета - сям'я» Яўгеній Яўгеньевіч Крыцкі (г. Мінск).

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі цэнтра, выхаванцы і іх бацькі, педагогі і студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, загадчык Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 11 г. Гродна Вольга Сяргееўна Рудая.

Загадчык філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Мікалаеўна Куроўская прадставіла аўдыторыі мэты канферэнцыі, у рамках выступу адзначыла псіхолага-педагагічныя праблемы сям'і і сямейнага выхавання, распавяла пра каштоўнасці сямейных традыцый на сучасным этапе развіцця грамадства.

Загадчык Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 89 г. Гродна Жанна Канстанцінаўна Вайцехоўская прадставіла выставу сямейных альбомаў і пазначыла напрамкі працы арганізацыі з сям'ёй. Выхавальнікі цэнтра Ала Аляксандраўна Мажэйка і Наталля Міхайлаўна Хрышчановіч падзяліліся вопытам работы ўзаемадзеяння з бацькамі. Затым педагогі, выхаванцы і іх бацькі паказалі ўдзельнікам канферэнцыі музычную казку «Снежная каралева», а мама выхаванкі цэнтра Вольга Пятроўна Козел распавяла пра традыцыі сваёй сям'і.

Галоўны рэдактар часопіса «Планета - сям'я» Яўгеній Яўгеньевіч Крыцкі паказаў аўдыторыі рэліквію сваёй сям'і т.зв. «Шкатулка закаханых» і распавёў пра гісторыю яе ўзнікнення.

З цікавасцю госці выслухалі даклады намесніка дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Алены Мікалаеўны Лапкоўскай, якая пазначыла асаблівасці праваслаўнага выхавання дзяцей і прапанавала ўласныя рэкамендацыі, і загадчыцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 11 г. Гродна Вольгі Сяргееўны Рудой, якая адзначыла дом, сям'ю і дзяцей у якасці трох складнікаў педагагічнага поспеху.

Актыўны ўдзел у працы канферэнцыі прынялі студэнты 4 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» педагагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта. Так, студэнткі Ганна Аляксандраўна Блахіна і Аксана Васільеўна Будзько распавялі «Гісторыю адной сям'і», а студэнткі Наталля Пятроўна Бакшыцкая, Таццяна Вячаславаўна Маер і Марыя Іванаўна Дважэцкая пажадалі гасцям канферэнцыі гармоніі ў адносінах і ў сям'і.

У канцы сустрэчы ўдзельнікі падвялі вынікі і вызначылі напрамкі далейшай працы па ўмацаванні сям'і і вырашэнню праблем сямейнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.