Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Люты 2016 10:48

Кафедра выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну правяла Дзень адкрытых дзвярэй для абітурыентаў

DSC 6503 D0B8D0BDD182У рамках мерапрыемства, якое прайшло 30 студзеня 2016 года, адбылася сустрэча абітурыентаў з кіраўніцтвам факультэта і выкладчыкамі.

Загадчык кафедры выяўленчага мастацтва, дацэнт Анатолій Іванавіч Бурчык, старшыя выкладчыкі кафедры Ала Васільеўна Каляга і Наталля Анатольеўна Бедзюх распавялі выпускнікам школ аб спецыяльнасцях факультэта, правілах прыёму і патрабаваннях уступных іспытаў па прадмеце "Творчасць".

Супрацоўнікі кафедры правялі для абітурыентаў і іх бацькоў аглядную экскурсію па вучэбных майстэрнях, прадэманстравалі фонд студэнцкіх работ, відэаролікі аб кафедры выяўленчага мастацтва і аб факультэце, а таксама паказалі лепшыя ўзоры работ па дысцыплінах уступнага іспыту.

У межах сустрэчы для гасцей студэнтамі кафедры былі падрыхтаваныя экспазіцыі чатырох вучэбна-метадычных выстаў: "Малюнак", "Жывапіс", "Кампазіцыя" і "Папяровая пластыка".

З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.