Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Люты 2023 15:39

Хакатон «23022023» пройдзе ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта

hakaton23Хакатон вяртаецца! 23 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе падзея, якая далучыць самыя крэатыўныя каманды ўсіх факультэтаў у навуковую, інавацыйную і праектную дзейнасць.

Мерапрыемства з'яўляецца часткай святочных падзей, прысвечаных 83-годдзю Купалаўскага ўніверсітэта, і пройдзе на базе Навукова-тэхналагічнага парка. Каманды прапануюць канцэпцыі праектаў па тэмах, папрацуюць з экспертамі і прыйдуць да агульных рашэнняў, а таксама пазмагаюцца за званне лепшых хакатонцаў!

Пераможцаў чакаюць прыемныя прызы, а таксама новыя магчымасці для развіцця бізнесу і кар'еры.

Не бойцеся прымяняць свае веды ў рэальных задачах – збольшага для гэтага хакатон і створаны!