Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Люты 2023 10:55

Купалаўцы ў ліку лаўрэатаў XXIХ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў

photo 2023 02 10 14 56 45Усяго на XXIХ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў было адпраўлена 139 навуковых прац студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы, з якіх 114 былі адзначаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені.

 

А лаўрэатамі конкурсу сёлета сталі выпускніца факультэта біялогіі і экалогіі Кацярына Рабкоўская (кіраўнік Вольга Янчурэвіч), магістрант факультэта эканомікі і кіравання, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Сальнікаў (кіраўнік Таццяна Русілка) і выпускніца факультэта эканомікі і кіравання Вераніка Шарэйка (рукаводнік ).

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе вылучаныя на студэнцкіх канферэнцыях навуковыя працы разглядаюцца камісіямі вну. На другім, рэспубліканскім, - навуковыя работы паступаюць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях, пералік якіх штогод вызначаецца ў загадах Міністра адукацыі аб правядзенні конкурсу.