Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 08 Люты 2023 08:43

У Купалаўскім універсітэце прайшла прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага горада Гродна

proforientir040223 6Прафарыентацыйная экскурсія для навучэнцаў ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага горада Гродна прайшла на фізіка-тэхнічным факультэце. Мерапрыемства праводзілася з мэтай нагляднага азнаямлення з асаблівасцямі навучання на фізіка-тэхнічным факультэце, папулярызацыі спецыяльнасцей інжынерна-тэхнічнай накіраванасці і павышэння ўзроўню ўсвядомленасці і абгрунтаванасці далейшага прафесійнага выбару навучэнцамі.

Перад навучэнцамі выступілі загадчык кафедры агульнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксандр Маскевіч і дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Наталля Валько.

Рабяты наведалі вучэбную лабараторыю "Атамнай і ядзернай фізікі", навукова-даследчыя лабараторыі "Малекулярнай спектраскапіі і нанафатонікі" і "Радыёцыйнага матэрыялазнаўства", а таксама СКБ "Практычная электроніка", экскурсію па якім правёў вядучы інжынер-электронік Васіль Ходар.