Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 02 Люты 2023 16:15

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыецца "Школа юнага філолага"

Shkola filologaКафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел выпускнікоў 11 класаў у рабоце Школы юнага філолага па нямецкай мове ў дыстанцыйным фармаце. "Школа юнага філолага" пачынае сваю працу з 4 лютага 2023 года і ўключае 9 заняткаў. Час правядзення: 10.00-12.00.

"Школа юнага філолага" дапаможа дзецям падрыхтавацца да ЦТ па нямецкай мове, удасканаліць моўныя навыкі і ўменні, атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю па асноўных граматычных тэмах.

З раскладам заняткаў можна азнаёміцца ТУТ.