Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Люты 2023 14:18

Педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы правёў прафарыентацыйныя сустрэчы ў шасці раёнах Гродзенскай вобласці

изображение viber 2023 01 20 07 41 56 480Педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы правёў шэраг прафарыентацыйных сустрэч з навучэнцамі старэйшых класаў Лідскага, Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Зэльвенскага і Свіслацкага раёнаў, а таксама Ваўкавыскага каледжа.

 

Дэкан педагагічнага факультэта Юрый Гняздоўскі, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі і студэнты расказалі пра вучобу ў Купалаўскім універсітэце, пра асаблівасці прыёмнай кампаніі 2023 года. Вялікую цікавасць выклікала новая прэстыжная спецыяльнасць – «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя». Навучанне на гэтай спецыяльнасці адкрывае шырокія перспектывы працаўладкавання: дашкольныя ўстановы адукацыі, установы сярэдняй адукацыі, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, установы аховы здароўя (паліклінікі, бальніцы, псіханеўралагічныя дыспансеры, санаторыі, сурдалагапедычныя кабінеты).

Удзельнікі сустрэчы зацікавіліся сайтам abit.by і лічбавым кабінетам абітурыента. Школьнікі задавалі пытанні аб паступленні па мэтавым накіраванні і паступленні пасля заканчэння класаў педагагічнай накіраванасці. Навучэнцы каледжа цікавіліся магчымасцю паступлення на педагагічныя спецыяльнасці без уступных іспытаў.

Сустрэчы прайшлі ў сяброўскай і творчай атмасферы і выклікалі шмат станоўчых эмоцый ва ўдзельнікаў.

 

Волковыск