Узнагароду ўручыў міністр адукацыі Андрэй Іванец у рамках рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага Дню беларускай навукі.
У гэтым урачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, навуковай супольнасці Беларусі.