Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Люты 2023 09:07

Прафесар Купалаўскага ўніверсітэта ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі»

2Загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі".

Узнагароду ўручыў міністр адукацыі Андрэй Іванец у рамках рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці, прысвечанага Дню беларускай навукі.

У гэтым урачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, навуковай супольнасці Беларусі.