Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Студзень 2023 13:50

Купалаўцы наведалі выставу навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная"

3Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" праходзіць у Мінску. За тры дні працы яе наведалі тысячы чалавек з усіх рэгіёнаў. Сярод іх прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый краіны, навучэнцы і студэнты, вучоныя, курсанты ваенных вучылішчаў, жыхары сталіцы і госці Мінска. Выставу наведала і дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка і першым прарэктарам Аляксандрам Карэўскім.

 

На выстаўцы навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" свае дасягненні і распрацоўкі дэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі.

У "БелЭкспа" прадстаўлена звыш 400 экспанатаў, сярод якіх натурныя ўзоры, у тым ліку буйнагабарытная тэхніка, макеты, мультымедыйныя прэзентацыі на вялікіх экранах.