Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 27 Студзень 2023 13:50

У Купалаўскім універсітэце адкрыты тэставы доступ да англамоўных рэсурсаў iG Library Platform

dostypЗ 23 студзеня па 22 лютага для чытачоў Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты тэставы доступ да англамоўных рэсурсаў платформы iG Library Platform. Доступ ажыццяўляецца толькі ў лакальнай сетцы ўніверсітэта.

IG Publishing – гэта праект iGroup, аднаго з найбуйных пастаўшчыкоў рэсурсаў для бібліятэк у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Платформа-агрэгатар аб'ядноўвае электронныя кнігі і часопісы вядучых сусветных выдаўцоў. На дадзены момант даступныя для чытання дакументы ад 60 выдавецтваў.

Звярніце, калі ласка, увагу, што пералік выдавецтваў можа мяняцца ў залежнасці ад палітыкі кожнага выдавецтва ў адносінах да супрацоўніцтва з кліентамі з Рэспублікі Беларусь.

Праграма для чытання дакумента абсталявана функцыяй перакладу тэксту на розныя мовы, таксама ёсць магчымасць запампоўкі тэксту.

Спасылка для работы з рэсурсам.