Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Студзень 2023 09:47

Купалаўцы прынялі ўдзел у семінары пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай

IMG 9717Выязны семінар “Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва) пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшоў на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Яго арганізатарамі выступілі Савет Рэспублікі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Акадэміяй упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў.

 

Прыняць удзел у выязным семінары Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу змог любы ахвочы, далучыўшыся анлайн-трансляцыі. Купалаўцы не сталі выключэннем. Больш за 200 супрацоўнікаў і студэнтаў прынялі ўдзел у семінары ў анлайн-фармаце.

Мэта семінара - сабраць усе кампетэнтныя меркаванні экспертаў у пошуку ісціны дзеля ўвекавечання праўды аб подзвігах продкаў. Удзельнікі семінара заслухалі даклады вядучых гісторыкаў, прысвечаных этапам станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла дзве сапраўды ўнікальныя падзеі - адкрыты ўрок у Дзень ведаў "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" і патрыятычны форум "Гэта наша гісторыя".

Наталля Качанава ўпэўнена, Беларусь сёння беражліва абараняе нашы традыцыйныя каштоўнасці.