Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Студзень 2023 14:34

Купалаўцы сталі спікерамі на адзіным дні інфармавання

den infomirovanijaАдзіны дзень інфармавання адбыўся напярэдадні Дня беларускай навукі і аб'яднаў выступленні пад адной агульнай тэмай “Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі. Навукова-тэхналагічная бяспека».

 

Загадчык кафедры батанікі Алег Созінаў стаў спікерам у Гродзенскім аблвыканкаме і ў СВК “Прагрэс-Верцялішкі”. У дакладзе быў адлюстраваны кадравы навуковы патэнцыял Рэспублікі Беларусь, актуальныя прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у краіне, рэалізацыя дзяржаўных і навукова-тэхнічных праграм. Упор быў зроблены на найбольш значныя дасягненні ў асобных галінах навукі: медыцыне і фармацэўтыцы, аграпрамысловым комплексе, машынабудаванні і электронікі, IT і касмічных тэхналогіях, ваенна-тэхнічнай сферы.

Таксама Алег Созінаў расказаў, наколькі паспяхова Беларусь развівае навуковае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з вядучымі міжнароднымі арганізацыямі і цэнтрамі ў рамках сумесных праграм і праектаў і як забяспечваецца навукова-тэхналагічная бяспека праз рэалізацыю нацыянальных інтарэсаў краіны.

Загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў і алгебры Аляксандр Грынь стаў дакладчыкам у Іўеўскім раёне. Ён быў у складзе інфармацыйнай групы, якая выступала ў Трабскай СШ. Звяртаючыся да калектываў педагогаў і вучняў установы Аляксандр Грынь адзначыў, што шлях беларускай навукі будуецца на патрыятызме і інтэлекце. Ён адзначыў, што для любой дзяржавы паспяховае развіццё навукі - ключавы элемент забеспячэння нацыянальнай бяспекі. У Беларусі, у адрозненне ад іншых краін постсавецкай прасторы, не пайшлі па шляху радыкальных рэформ і захавалі дзяржаўную падтрымку навукі. У нашай краіне доля бюджэтнага фінансавання за розныя гады складае да паловы ўсіх сродкаў.

Выступоўца падрабязна спыніўся на асноўных дасягненнях беларускай навукі ў розных галінах. А таксама расказала аб дасягненнях вучоных Купалаўскага ўніверсітэта і патэнцыяле Навукова-тэхналагічнага парка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

 

den infomirovanija2