Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Студзень 2023 11:32

У Тэхнапарку Купалаўскага ўніверсітэта з'явіліся новыя рэзідэнты

IMG 9160На дадзены момант у ліку рэзідэнтаў Навукова-тэхналагічнага парка больш за 30 прадпрыемстваў. Кампаніі працуюць у самых розных сферах. Не губляе сваёй запатрабаванасці IT-сфера, новы і набірае абароты напрамак - электрыфікацыя традыцыйнага транспарту і электратранспарт. Акрамя таго, ёсць рэзідэнты, якія займаюцца электронным маркетынгам, BIM-інжынірынгам, распрацоўкай абсталявання, у тым ліку навучальнага.

 

Новымі рэзідэнтамі сталі дзве кампаніі. Прыватнае гандлёва-сэрвіснае ўнітарнае прадпрыемства «СпецВідМантаж», якое спецыялізуецца на пастаўках матэрыялаў, абсталявання сістэм відэаназірання, лакальнай вылічальнай сеткі, сістэмы кантролю і кіравання доступам, камп'ютарнага абсталявання, гукавога абсталявання, абсталявання сістэмы адлюстравання інфармацыі, сістэмнай інтэграцыі, а таксама аказвае паслугі па іх усталёўцы, пусканаладцы і сэрвісу.

Як адзначыў дырэктар "СпецВідМантаж" Юрый Гідрановіч, Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы дае выдатныя магчымасці для развіцця інавацыйнага бізнесу.

- У Тэхнапарку выдатныя плошчы і абсталяванне, а таксама статус рэзідэнта дае нямала прэферэнцый. Мы даўно прыгледзеліся да гэтай пляцоўкі, бо ўжо супрацоўнічалі з Навукова-тэхналагічным паркам і бывалі тут. Таму рашэнне стаць рэзідэнтам было прынята хутка і лёгка, - распавёў Юры Гідрановіч.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Медыяфлоў" займаецца арганізацыяй і правядзеннем рэкламных кампаній у сацыяльных сетках. Таксама ў спісе іх напрамкаў работы ўкараненне маркетынгавых інструментаў з мэтай прыцягнення і ўтрымання кліентаў, вытворчасць і распаўсюджванне рэкламных матэрыялаў, кансультаванне ў галіне маркетынгу. Для эфектыўнага вырашэння задач неабходна шырокая і ўзгодненая сістэма лічбавага маркетынгу, якая звычайна прапануе патэнцыйным кліентам форму і кантэнт, персаналізаваныя з улікам іх патрэб і чаканняў, пастаянны пошук і ўкараненне новых, інавацыйных тэхналогій.