Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Студзень 2023 08:36

Купалаўскі ўніверсітэт сустракае фіналістаў медыяадукацыйнай online-гульні sm.Art.Well

sm.Art.WellУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 студзеня 2023 года адбудуцца фінальныя мерапрыемствы другога сезона медыяадукацыйнай маладзёжнай анлайн-гульні sm.Art.Well, прысвечанай развіццю прафесійных кампетэнцый у сферы медыякамунікацый. У фінале праекта 8 каманд навучэнцаў 10–11 класаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія паказалі найлепшыя вынікі ў анлайн-гульні, будуць спаборнічаць за званне пераможцы.

 

Медыяадукацыйная анлайн-гульня sm.Art.Well ад студэнтаў спецыяльнасцяў «Журналістыка» і «Інфармацыя і камунікацыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы праводзілася на пляцоўцы сацыяльнай сеткі Instagram з 14 лістапада па 23 снежня 2022 года. У новым захапляльным падарожжы ў свет медыя ўдзельнічалі каманды навучэнцаў 10–11 класаў з Гродна, Гродзенскай вобласці і Брэста. Рабяты разгадвалі галаваломкі, знаёміліся з цікавымі фактамі з геаграфіі, гісторыі, літаратуры, фармулявалі правілы бяспечных паводзін у інтэрнэце і стваралі ўласныя творчыя журналісцкія праекты.

Лідары інтэлектуальнай анлайн-гульні, якія прапанавалі лепшыя рашэнні незвычайных медыязадач ад sm.Art.Well, выйшлі ў фінал праекту. Фіналістамі сталі 8 каманд са школ і гімназій Гродна, Слоніма, Ваўкавыска, Астраўца, пасёлка Першамайскі Лідскага раёна і аграгарадка Палац Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У Купалаўскім універсітэце дзяцей чакае насычаны дзень навагодніх канікулаў, які падрыхтавала для іх праектная каманда sm.Art.Well: падарожжа па галоўным корпусе ўніверсітэта, знаёмства са студэнцкім медыяцэнтрам, зносіны з праектнай камандай, якая амаль два месяцы была з хлопцамі на сувязі ў сацыяльнай сетцы. Instagram, інтэрактыўная гульня «медыяЗАРАДКА» ад магістрантаў спецыяльнасці «Журналістыка (медыямэнэджмент)», прэзентацыя і абарона медыйных праектаў, падрыхтаваных камандамі-фіналістамі, навучальная прэс-канферэнцыя і, нарэшце, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Праектная каманда запрашае наведаць аккаунт медыяадукацыйнай анлайн-гульні і паспрабаваць самастойна вырашыць галаваломкі ад sm.Art.Well.

Медыяадукацыйны маладзёжны праект sm.Art.Well рэалізуецца ў рамках работы Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці пры падтрымцы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, рэдакцыі абласной газеты "Гродзенская праўда" і рэдакцый раённых газет Гродзенскай вобласці.