Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Студзень 2023 14:03

Каманда ваеннага факультэта выдатна сябе паказала на чэмпіянаце па гіравым спорце

photo 2023 01 04 12 13 34Каманда ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла другое месца ў чэмпіянаце па гіравым спорце сярод ваенных факультэтаў і грамадзянскіх інстытутаў устаноў вышэйшай адукацыі.

У асабістым заліку 1 месца ў катэгорыі да 70 кг заняў падпалкоўнік Іван Крупеніч, 2 месца ў катэгорыі да 75 кг у курсанта Дзмітрыя Лішко, трэцяе 3 месца ў катэгорыі да 60 кг заняў курсант Яўген Карповіч.

Віншуем і чакаем новых перамог на наступных спаборніцтвах!