Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Снежань 2022 11:51

На Савеце ўніверсітэта ўшаноўвалі Купалаўцаў

IMG 7042Па традыцыі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была ўзнагароджана Марыя Грашчанка, намеснік галоўнага бухгалтара, за шматгадовае добрасумленнае стаўленне да працы, прафесійнае выкананне службовых абавязкаў.

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўручыла дыпломы трэцяй ступені Фінала Еўразійскай лігі чэмпіянату свету па праграмаванні (паўфінал чэмпіянату свету ICPC) камандзе нашага ўніверсітэта ў складзе Мікалая Ігнаценкі, магістранта факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Уладзілена Лакцевіча, студэнта 4 курса Мікалая Зданчука, студэнта 4 курса факультэта эканомікі і кіравання.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта былі ўзнагароджаны Ніна Анішчык, студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання, Вераніка Бурава, студэнтка 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, Дзіяна Вількевіч , студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта, Яна Кучарава, студэнтка 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну, Марыя-Малгажата Лудзіч, студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта, Віялета Несцер, студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі, Ангеліна Пецько, студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта, Марыя Піхцерава, студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта, Ягор Розмысл, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Паліна Саўко, студэнтка 5 курса факультэта біялогіі і экалогіі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні Майстра спорту Рэспублікі Беларусь Вікторыі Гулер, студэнтцы 4 курса факультэта фізічнай культуры, неаднаразовай пераможцы і прызёру спаборніцтваў Рэспубліканскага ўзроўню, рэкардсмену Рэспублікі Беларусь у паўэрліфтынгу сярод юніёраў (трэнер – Кесель Сяргей Анатольевіч, дацэнт кафедры), Ігару Арцукевічу, студэнту 2 курса інжынерна-будаўнічага факультэта, чэмпіёну Рэспубліканскай універсіяды па грэка-рымскай барацьбе (трэнер - Максімовіч Вячаслаў Аляксандравіч, прафесар кафедры фізічнага выхавання і спорту, кандыдат педагагічных навук, прафесар).

Пасведчанні Абдулмасіха Абдулмасіха Мансуровіча, студэнта 1 курса факультэта фізічнай культуры, чэмпіёна Рэспубліканскай універсіяды па грэка-рыскай барацьбе, Данііла Казлова, студэнта 2 курса факультэта фізічнай культуры, чэмпіёна Рэспубліканскай універсіяды па грэка, Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта ім. М.К. Амосава па праграме акадэмічнай мабільнасці, чэмпіёна Рэспубліканскай універсіяды па грэка-рыскай барацьбе, пераможцы маладзёжнага першынства Рэспублікі Беларусь былі ўручаны трэнеру - Вячаславу Максімовічу.

Кубак за трэцяе месца ў камандным заліку сярод юніёраў па паўэрліфтынгу быў уручаны Алегу Кіюцю, студэнту 4 курса факультэта фізічнай культуры, майстру спорту Рэспублікі Беларусь, рэкардсмену Рэспублікі Беларусь. Трэнер - Кесель Сяргей Анатольевіч, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін.