Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 16 Снежань 2022 11:42

Купалавец стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу студэнцкіх творчых работ

диплСтудэнт 2 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ілля Давыдаў стаў уладальнікам дыплома 1 ступені ў намінацыі "Творчая работа" Міжнароднага конкурсу студэнцкіх творчых работ.

З 24 кастрычніка па 29 лістапада Тульскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Л.М. Талстога праводзіў Міжнародны конкурс студэнцкіх творчых работ "Мая любімая кніга".

Конкурс праходзіў у рамках праекта па развіцці міжнароднага, міжкультурнага і міжканфесійнага ўзаемадзеяння ў студэнцкім асяроддзі "Адзінства ў разнастайнасці" ў анлайн і афлайн-фарматах.

Віншуем і жадаем далейшых творчых поспехаў!