Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Снежань 2022 09:55

XI Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Буйны навукова-адукацыйны форум "Каложскія чытанні" аб'яднае некалькі соцень удзельнікаў.

Гэта вучоныя ВНУ, прадстаўнікі праваслаўнай царквы, настаўнікі і вучні школ Гродзенскага рэгіёну.

Канферэнцыя пройдзе 8 – 9 снежня на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і шэрагу школ горада Гродна.

У рамках навуковага форуму пройдуць дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, работа тэматычных секцый.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ па спасылцы.