Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Лістапад 2022 14:24

Студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта ўручана прэмія Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

122 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Пасольства КНР заснавала дадзеную прэмію для беларускіх студэнтаў і школьнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вывучэнні кітайскай мовы і культуры.

Лаўрэатамі прэміі сталі і студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Ангеліна Санюк, Паліна Карэнік, Вікторыя Ляпешка, Дыяна Казакевіч, Ілія Салагаеў, якія вывучаюць кітайскую мову як першую замежную.

Па запрашэнні Аддзела па справах адукацыі Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Васільеўна Адамовіч, загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі.