Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Лістапад 2022 15:22

Для стараст-першакурснікаў напярэдадні першай экзаменацыйнай сесіі прайшоў навучальны семінар

IMG 7393 2Семінар-трэнінг прайшоў для стараст 1 курса ў рамках праекта "Школа стараст".

Першая экзаменацыйная сесія - адказная і хвалюючая падзея ў жыцці кожнага першакурсніка. Гэты час падвядзення вынікаў навучання на працягу семестра. Для адаптацыі студэнтаў напярэдадні зімовай сесіі быў праведзены семінар "Зімовая сесія ў пытаннях і адказах".

Як студэнты могуць паўплываць на расклад экзаменацыйнай сесіі? Ці праходзяць навучальныя заняткі ў перыяд экзаменацыйнай сесіі? Як улічваюцца вынікі працы ў семестры? Чым іспыт адрозніваецца ад заліку? Якімі бываюць формы правядзення іспыту? На гэтыя і многія іншыя пытанні студэнты атрымалі адказы падчас семінара.

Удзельнікам семінара былі дадзены парады аб тым, як псіхалагічна падрыхтавацца і настроіць групу на паспяховы вынік сесіі, бо менавіта стараста можа згуртаваць студэнтаў вакол адзінай задачы, стварыць спрыяльны настрой і зматываваць студэнтаў на паспяховую здачу экзаменаў.