Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 22 Лістапад 2022 11:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па баскетболе сярод жаночых каманд

photo 2022 11 22 10 25 46На працягу двух тыдняў, з 8 па 17 лістапада, жаночыя каманды па баскетболе факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта змагаліся за званне лепшай у рамках круглагадовай спартакіяды-2022/2023.

Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Строк.

Другое месца заняла каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Болахаў.

Трэцяй стала каманда юрыдычнага факультэта. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Грабовік.

"Лепшым гульцом турніру" стала студэнтка 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Кацярына Новік. "Лепшым разыгрываючым" названа студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Аляксандра Апановіч. Тытул "Лепшага цэнтравага" заваявала студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Вольга Данілковіч. Званне "Лепшы абаронца" дасталася студэнтцы 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вользе Лысенка.