Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 11 Лістапад 2022 16:31

Дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у пасяджэнні Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

photo 2022 11 11 13 07 309 лістапада ў Мінску адбылося выязное пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 40 вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на пасяджэнні прадставіў старшыня Савета маладых вучоных нашай ВНУ, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.

У рамках мерапрыемства адбылося наведванне Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, мэтай дзейнасці якога з'яўляецца падтрымка адораных навучэнцаў і моладзі. Таксама члены савета наведалі навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік".

Завяршылася пасяджэнне сустрэчай з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэем Іванцом у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У рамках гэтай сустрэчы абмеркаваны дзейнасць савета за папярэднія 10 месяцаў і кірункі дзейнасці савета на наступны год.